PIĄTEK, 4 LISTOPADA 2022 O GODZ.18:00
4 лiстапада ў 18:00 у галерэi Promocyjna адбудзецца лекцыя культуролагa Вольгi Архiпавай «Сусвет Язэпа Драздовіча» аб важнай постацi для беларускага мастацтва.
У гісторыі беларускай культуры асоба Язэпа Драздовіча (1888–1954) займае асаблівае месца. Гэта iмя найперш звязваюць з фармаваннем беларускай нацыянальнай свядомасці ў першай палове ХХ ст. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў Беларусі, Літве, Польшчы. У 1910–1930-я гады ён знаходзіўся ў эпіцэнтры культурных падзей, быў уключаны ва ўсе найважнейшыя працэсы, якія сталі вызначальнымі для нацыянальнага Адраджэння. Але ва ўсім, што ён рабіў, было нешта касмічнае, нейкі сусветны размах, не характэрны для тагачаснай беларускай культуры. Менавіта адсюль і паходзіць фенаменальнасць творчасці Драздовіча.
Творчая дзейнасць Язэпа Драздовіча вельмі разнастайная і неаднародная, уключае як жывапісныя, графічныя, скульптурныя і дэкаратыўна-прыкладныя работы рознай тэматыкі, так і тэксты (рукапісы: дзённікі, сшыткі з апісаннямі касмічных "падарожжаў", а таксама літаратурныя творы: аповесці, апавяданні і паэмы ).
Лекцыя дазволiць нам акунуцца ў аўтарскае ўяўленне аб уладкаванні іншага «жыцця» і іншых міроў. Мастацкія творы і тэксты касмічнай тэматыкі непарыўна звязаны, узаемадапаўняюць адзін аднаго. У тэкстах падрабязна расшыфроўваецца шмат з таго, што адлюстравана ў графічных і жывапісных работах мастака.
Вольга Архiпава — мастацтвазнаўца, культуролаг з Беларусi. 1998–2022 працавала ў Ныцыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь навуковым супрацоўнікам у аддзеле беларускага мастацтва ХХ – XXI ст.