Tasha Katsuba - 209 дзён шэрага: смерць цялеснага, неўміручасць духоўнага

18.1 — 28.1.23

209 дзён шэрага: смерць цялеснага, неўміручасць духоўнага

18.01 - 28.01.2023
Galeria Promocyjna

Таша Кацуба - беларуская мастачка, зараз працуе і жыве ў Польшчы. У творчасці яна не хавае пачуцці за канцэпцыяй, захоўвае дзённікавы стыль апавядання і, сам-насам з сабой ці з гледачом, вывучае свет чалавечых узаемаадносін.
Улетку 2021 года Таша пераехала ва Украіну з Беларусі. Зусім без рэчаў і матэрыялаў, пражываючы ў маленькім здымным пакоі ў Кіеве. Каб хоць неяк выказацца і адчуць сябе патрэбнай, яна пачала зноў ствараць працы. З нічога. Без колеру.
За паўгода ў мастачкі сабралася гісторыя пра тое, як яна адчувала сябе, знаходзячыся ў эміграцыі. Гэта асабісты шлях, якім Таша хоча падзяліцца з людзьмі, і такім жэстам паставіць кропку ў гэтым раздзеле свайго жыцця. 209 дзён шэрага — ад пачуцця ўзвышша і натхнення да адчування нуды па хаце і адзіноты.
«Я яшчэ не ведала, што набліжаецца больш страшнае, чым гэтая бясколерная штодзённасць. Пачалася вайна — вялізная чорная пляма, якая цягнецца і па сённяшні дзень. Упершыню я адчула смерць так блізка, і нават прыняла яе, пасябравала, яна стала часткай мяне, маіх думак. Кожны дзень я была гатова памерці, а перад сном развітвалася з жыццём».
Праз два месяца ад пачатка вайны Таша трапiла ў сваю другую эміграцыю — у Польшчу.
Гэтая выстава ўсяго толькі спроба перадаць хоць малую частку таго, што перажываюць людзі, якія губляюць свае дамы і блізкіх людзей. Незалежна ад часу і мейсца.
Агульны боль, такі розны, але такі падобны.

Рэзідэнцыя: PerspAktiv
Куратарка: Вольга Мжэльская
Каардынатаркі: Міхаліна Саблік, Кая Вербаноўска
Дапамога з тэкстам: Алена Дзялендзік-Набароўская
Пераклад: Юрый Галайбіда

https://fb.me/e/3O0gWo5oB

///

209 dni szarości: śmierć ciała, nieśmiertelność ducha

18.01-28.01.2023
Galeria Promocyjna

Tasha Katsuba to białoruska artystka mieszkająca i tworząca w Polsce. W swoich pracach nie ukrywa uczuć za konceptem, prowadzi pamiętnikowy styl narracji oraz eksploruje świat relacji międzyludzkich. Latem 2021 roku Tasha przeprowadziła się z Białorusi do Ukrainy. Całkowicie bez rzeczy i materiałów. Mieszkała w małym wynajętym pokoju w Kijowie. Aby wyrazić siebie i poczuć się potrzebna znów zaczęła tworzyć. Z niczego. Bez koloru. Artystka przez sześć miesięcy tworzyła opowieść o swoich uczuciach podczas emigracji.
“Jeszcze nie wiedziałam, że zbliża się coś straszniejszego niż ta bezbarwna codzienność. Rozpoczęła się wojna. Ogromna czarna plama, która trwa do dziś. Po raz pierwszy śmierć poczułam tak blisko, a nawet ją zaakceptowałam. Zaprzyjaźniłam się z nią, stała się częścią mnie. Każdego dnia byłam gotowa umrzeć. Przed snem żegnałem się z życiem”. Dwa miesiące po rozpoczęciu wojny Tasha wyjechała na drugą emigrację – do Polski.
Wystawa to osobista podróż, którą Tasha chce dzielić się z ludźmi. Tym gestem pragnie zakończyć rozdział swojego życia. 209 szarych dni - od poczucia uniesienia i inspiracji po tęsknotę za domem i samotność. Jej pop-upowa wystawa w Galerii Promocyjnej to próba doświadczenia, przez które przechodzą ludzie tracący domy i bliskich. Niezależnie od czasu i miejsca. Wspólny ból, tak różny, a jednak tak podobny.

Rezydencja: PerspAktiv
Kuratorka: Olga Mzhelskaya
Koordynatorki: Michalina Sablik, Kaja Werbanowska
Redakcja: Alena Działędzik-Nabarowska
Tłumaczenie: Yurii Halaibida

Więcej informacji: https://fb.me/e/3O0gWo5oB

1 obraz w galerii artykułu Tasha Katsuba - 209 дзён шэрага: смерць цялеснага, неўміручасць духоўнага
1 / 1